Телефоны:
+375 (29) 634 60 80
+373 (17) 252 52 52
Поиск по сайту
Реквизиты для пожертвований
Получатель: РО «Приход храма Благовещения Пресвятой Богородицы в г.Минске Минской епархии Белорусской Православной Церкви», УНН 102253082
Адрес получателя: 220102, г. Минск, пр. Партизанский, 147
Банковские реквизиты: р/с BY24 AKBB 3015 0177 6001 5520 0000 BYN в ОАО «Беларусбанк», (BIC) AKBBBY21511
По следам памяти наших предков.
Спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…
(Я.Купала)
Наш приход осуществляет взаимодействие с ГУО «Гимназия №25 г. Минска» на основе программы сотрудничества между Министерством образования и Православной Церковью Республики Беларусь.
16 октября, в рамках этого сотрудничества, состоялась экскурсия нашего прихода по залам народного историко-краеведческого музея под названием «Невычэрпныя крынiцы гiсторыi», созданного в 1987 году. В 2010-м он завоевал звание народного. Музей занимает залы, которые вмещают уникальные экспонаты, собранные несколькими поколениями выпускников, их родителей и учителей.
Основными направлениями деятельности этого музея являются: воспитание патриотов своей Родины, изучение белорусского быта, сбор летописей школ-гимназий, церковное краеведение.
В музее представлено большое количество экспозиций, такие как например: «Хата з матчынай душой», «Гарадскi побыт з 19 па 20 стагодзе», «Ганчарства», «Саломапляценне i лазапляценне», «Шапавальства», «Нумiзматыка», «Кавальства», «Вырабы з металу i шклу» и многое-многое другое.
В жизни каждого человека наступает такой момент, когда он задумывается:» Кто я? Кто были мои предки? Чем они занимались? Как жили? Что делали? О чем думали? Какое будущее у меня? И что останется после меня?». И, попадая в атмосферу далекого и близкого прошлого, возникает чувство причастности каждого отдельного человека к этой неповторимой истории быта наших предков. Слава Богу, что есть на нашей земле такие люди, которые смогли по крупицам восстановить нашу самобытную и неповторимую историю. Благодаря таким людям, как учитель белорусского языка и литературы 25-ой гимназии Похваленной Алине Казимировне, ее ученикам и ученицам-помощникам, экскурсия получилась уникальной- часть экскурсии была проведена самими учащимися 6-8 классов в стихотворной форме и самое главное-на нашей родной мове. И чтобы сохранить, и передать нашим дорогим читателям ту самобытную атмосферу в которой побывали мы-необходимо все дословно без переводов предложить Вашему читательскому вниманию часть этой познавательной экскурсии-путешествия.
Вот что нам рассказал учитель: «На аснове раздзела музея “Беларускі побыт” прадстаўлена ў агульных рысах матэрыяльная культура беларускага народа к.19 – п.20 ст., яго вытворчая дзейнасць, прамысловыя і рамесныя заняткі, хатні побыт. Частка экспазіцыі адведзена для паказу фрагменту кутка сялянскай хаты”Хата з матчынай душой”.Тут можна ўбачыць разнастайныя бытавыя рэчы: ступкі, бойкі, біклагі, лыжкі, міскі, сальніцы, бочачкі, начоўкі і інш. Прадстаўленыя ў экспазіцыі рэчы знаёмяць нас з побытам нашых продкаў, іх светапоглядам, яшчэ і яшчэ раз сведчаць аб нашай багатай спадчыне».
«У экспазіцыі “Лен і апрацоўка ільну” паказаны першапачатковы працэс апрацоўкі лёну, пранік, мялка, розныя віды троплаў, грэбні, калаўроты з прасніцамі, кросны, качалкі для прасавання бялізны, матавіла, сукала.Прыкметнае месца ў нашым музеі займае куфар. У іх ляжыць адзенне, пасцельныя прыналежнасці, настольнікі, ручнікі, паясы».
«Ганчарнае рамяствоў раздзеле “Мастацтва гліны і агню” прадстаўлена глінянымі вырабамі: рознымі збанкамі, гарлачамі, гаршкамі. Вясковы посуд прадстаўлены вырабамі з медзі , з чыгуна, са шкла, лубяны і саламяны посуд.Значнае месца адводзіцца дрэваапрацоўчаму промыслу і прыладам дрэваапрацоўкі. Экспануемыя інструменты – скобля, струг, розныя віды гэблікаў для апрацоўкі дошак, зробленыя ў к. 20 ст.».
«Раздзел «Патрыёты Бацькаўшчыны” прадстаўляе сабой ваенную экспазіцыю. Каштоўнасцю з’яляюцца часткі ваеннай зброі, ваеннае абмундзіраванне, асабістыя рэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, форменнае вайсковае адзенне – 20 ст. Значнае месца ў ёй займаюць дакументы пра подзвіг Р.І.Шаршневай — выпускніцы даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова; другая частка расказвае пра найстарэйшую беларуска-моўную газету “Звязда”; трэцяя частка пра танкіста –аса Зіновія Калабанава, які збіў у адным баі 22 танкі –; чацвёртая — пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Заводскага раёна г. Мінска;пятая-пра помнікі і абеліскі Заводскага раёна».
«У нашым народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Невычэрпная крыніца гісторыі”сярод шматлікіх экспазіцый прыцягвае ўвагу куток па спецыяльнай галіне гістарычных ведаў “Царкоўнае краязнаўства”, дзе знаходзяцца наступныя экспанаты: іконы, пакрытыя даматканым белым ручніком; распяцце Збавіцеля, складзень трохстворкавы, урывак з кнігі Бібліі, каляндар 1905г., у якім змешчаны звесткі аб грамадскім і духоўным жыцці горада Мінска; вучнёўская кніга для навучання ў царкоўна-прыходскай школе, малітваслоў 1942 года.
Музей і аб’яднанне па інтарэсах “Юныя экскурсаводы” ў нашай гімназіі – гэта той агеньчык, які асвятляе душы нашых выхаванцаў, прымушае іх беражліва і з гонарам зірнуць на тое, як жылі іх продкі».
Тут же нас ожидала очень увлекательная культурологическая викторина на знание устаревших бытовых слов. Самые сообразительные получали сладкие призы.
Вот такие были задания этой викторины: «З дзяцінства ўсе мы ведаем гульню “НАКАРМІ ЛЯЛЬКУ «. Лялька апранутая. Трэба накарміць яе. На картках – назвы беларускіх народных страў і словы-“самазванцы”. Вам трэба выбраць стравы .Будзьце пільныя: не накарміце вашу ляльку нечым недарэчным. Жур, пячыста, мачанка, конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, жвір, узвар, збіцень, палукашак». А вось гэтыя словы:
Калдуны – клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам.
Конаўка – металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.
Жур – негусты аўсяны кісель.
Жырандоль – фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.
Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі.
Ламанцы – даўняя мучная страва.
Локшыны – самаробныя макароны.
Лядоўня – склеп з лёдам для захоўвання мясных, рыбных прадуктаў.
Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.
Мачыльня – месца, дзе мочаць лён, каноплі.
Мянташка – наждачная лапатка, якой востраць косы.
Наліснікі – вельмі тонкія бліны з пшанічнай мукі.
Палукашак – плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або сані.
Панцак – круглыя ячныя крупы, а таксама суп з гэтых крупаў.
Пячурка – невялікая ніша ў сцяне печы.
Пячыста – усякае смажанае мяса.
Узвар – адвар з ягадаў, траў і інш.
Хрусты – мучны выраб з пшанічнай мукі, малака,
яек, масла, цукру.
Потом нас ожидала экскурсия в «Музей образования» Заводского района, который располагается на 2-ом этаже гимназии. Вот о чем нам расказал учитель:»Добры дзень!Мы рады вітаць Вас у сценах новага музея адукацыі Заводскага раёна.
У нашым раёне 17 музеяў, якія працуюць па розных накірунках, але ўсе музеі аб’ядноўвае адно слова-адукацыя. Наспела пытанне аб стварэнні музея адукацыі.Да гэтага працэсу далучыліся настаўнікі, вучні і бацькі ўсяго раёна. Была праведзена вялікая даследчая і пошукавая работа па наступных накірунках:
Стварэнне летапісаў устаноў адукацыі, у якіх расказваецца аб вехах развіцця школ, аб педагогах і вучнях.
Выдатнікі адукацыі, заслужаныя настаўнікі, знакамітыя выпускнікі , педагагічныя дынастыі, імёны якіх таксама зафіксаваны на асобных экспазіцыях, якія пераносяць наведвальнікаў у перыяд савецкага дзяцінства, у савецкую школу 70-90 гадоў.
Школьная атрыбутыка дапамагае аднавіць нам гэты час. А гэта і школьная парта з сшыткамі , пачынаючы з 1958 года, чарнільніцы і звычайныя пер’евыя ручкі, старая школьная форма і савецкая атрыбутыка са значкамі, чырвонымі сцягамі, піянерскімі гальштукамі, барабанамі і горнамі, членскімі білетамі, партрэтамі Леніна ў кожным класе і на ўсіх граматах і грашовых купюрах. У нас сабрана вялікая колькасць старых школьных падручнікаў , па якіх вучыліся нашы прабабулі і прадзядулі, школьных партфеляў. Дапаўняе экспазіцыю гэтага раздзела калекцыя прылад пачатку і сярэдзіны ХХ ст., дзіцячыя цацкі і розныя забавы.
Не выпадкова музей адкрыты ў нашай гімназіі, таму што гэта самая старая школа ў нашым раёне, якой налічваецца 114 гадоў. Вялікая частка экспазіцыі прысвечана іменна вехам гісторыі 25-ай, пачынаючы з далёкага 1923 года і заканчваючы нашымі днямі.У ходзе пошукавай работы мы вынайшлі, што да вайны існавала 25-ая, беларуская, сярэдняя,узорная, чыгуначная школа імя Чарвякова па адрасу вуліца Савецкая ,44, там, дзе зараз знаходзіцца паштамп. У гэтай школе працавалі і вучыліся такія знакамітыя людзі, як беларускі пісьменнік Артур Вольскі, пісьменнік-марыніст Аляксандр Міронаў, Герой Савецкага Саюза Міхаіл Зялёнкін, падпольшчыкі Анатоль Ляўкоў і Мікалай Каржанеўскі .А іх настаўнікам гісторыі быў Іван Міхайлавіч Фёдараў, якога больш ведаюць зараз як вядомага дзіцячага пісьменніка Янку Маўра.
Школа была зруйнаваная ўжо ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 годзе па вуліцы Сядова быў узведзены новы будынак для 25-ай школы , але традыцыі даваеннай ашчадна захоўваліся і працягвалі развівацца.
Тут сабраны фотаздымкі, матэрыялы яшчэ перыяду Расійскай імперыі. Напрыклад ,незвычайныя пахвальныя лісты першага дырэктара даваеннай школы Вадэйкі Восіпа Сцяпанавіча, датаваныя 1907 і 1908 гадам, абрамленыя партрэтамі рускіх пісьменнікаў і ўрыўкамі з Палтаўскай бітвы. А вось падручнік , па якім вучыліся ў дарэвалюцыйнацццй царкоўна-прыходскай школе, у якім былі адразу асновы некалькіх навук.
Асаблівая ўвага нададзена педагогам-вэтэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і воінам –інтэрнацыяналістам. Іменна сённяшнія вучні будуць вызначаць будучыню нашай краіны. Таму вельмі важна цяпер пасеяць тое, што пажынаць прыйдзецца нашым нашчадкам. Кожны павінен любіць тое месца, дзе нарадзіўся, жыве, вучыцца.І любоў да ўсяго гэтага пачынаецца з маленства, са школьных гадоў. Менавіта тады ў свядомасці юных грамадзян закладваюцца асновы патрыятызму і грамадзянскасці .Дапамагчы ў гэтым і спрыяе наш музей.
Але спыняцца на дасягнутым нельга. Мы будзем працягваць пошукавую дзейнасць, павялічваць колькасць экспанатаў.Нам хочацца , каб у музеі збіраліся для сустрэч настаўнікі, прыходзілі на экскурсіі вучні і госці раёна».
В конце нашей встречи Алина Казимировна поблагодарила всех, кто участвовал и участвует в создании этого музея, всех кто помогает и кто приходит сюда. Родители и дети в свою очередь выразили большую благодарность и признательность за такую незабываемую встречу-путешествие по дороге истории наших предков.